 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Захад мягне ў журавіне, Хмары звоняць у званы. Вечар сіні па даліне Расьцілае туманы. На аблоні вечар млявы Лёг і слухае цішком, Як гамоняць краскі-травы З кучаравым хмызьняком. Кадзіць ладанам ракіта... I крычыць мая душа – Дзесьці ў кляштары забытым Незабытая імша. Бомы льлюцца, будзяць далі. Глуха стогне медзь званоў. Бомы штосьцш мне згадалі I сагрэлі наквець сноў.
1928
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|