 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Там, дзе дубчыкамі простымі Вербалоз расьце з арэшынаю, Сплёў я кошык ёй, і ў ростані Застанецца люба ўсьцешаная. Пахне сьвежаю ракітаю Кошык з выгнутымі рэбрынамі. Вочкі ніцямі абвітыя Залатымі і сярэбранымі. Дужка беленькая, гладкая Стужкай-стружкай упрыгожаная. Падарунак будзе згадкаю Ўсхваляванаю, ўстрывожанаю. Бо як пойдзе люба з кошыкам Ў лес па ягады засмучаная – Адгукнецца песьня пошчакам, Што дзяўчына ўжо заручаная.
1935
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|