 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Выходзіць апаўночы, Варожыць, зоры ліча. Устромленыя вочы Ў нябёснае аблічча. А ў гараскопе – сьмецьце, Ўсё зьмеценае ветрам. Як цяжка жыць на сьвеце Бяз сьвежага паветра! Імглою засьцілае Густая тхлань прасторы. Гуляе доля злая I на зямлі і ў моры. Ідзе бяда вайною I топча ўсе народы. Няма нідзе спакою, Няма праўдзівай згоды. З далёкіх сонных зорак Зыходзіць прашчур ценем, I штосьці кажа ў морак Загадкавым мігценьнем. Апакаліпсы неба Мне астралёг чытае. – Ня трэба больш... Ня трэба... Маўчы! Ужо сьвітае.
25.IV.1948.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|