 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Род за родам ходзіць ходам... Многа клопату з «Усходам». Водзіць гандаль, як быкамі, «Младатурак» султанамі. Патрасае Тэгеранам Пэрсіянец з Сатарханам. Шум падняўся на паўсьвета... Бачыць рускі усё гэта, – Вухам кожны шум хапае І «на вус» сабе матае. А ўсё клопаты Эўропе: Хто ухопе, хто ня ўхопе?
1909
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|