 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Цыкады ў перазвоне. I яшчаркі на скале. Ля выспы Фаралёні Пяюць, сьмяюцца хвалі. Круты ўзьбярэжжа выступ У мокрай парусіне... Навокал урачыстасьць Зямлі і чыстай сіні. I небасхіл і мора Зьвязала сонца гужам. Дармо ад сьпекі змора – Я выглядаю дужым. Басонаж на каменьні, На войстрым і шчарбатым, Стаю, і ў захапленьні Пяю з блакітным сьвятам.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|