 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Даўней харошая мая Цьвіла ў маёй краіне. А сёньня рыхтык, бачу я, – Сястрыца ў сіньёрыне. I саламяны капялюш, I ў гэткі-ж колер кудры; I у вачох – лясная глуш, Пагляд спакойна-мудры. Я перайшоў вялікі мост Адлегласьці і часу. I падымала песьня тост За дзень вясельля шчасных. Так зразумелай мовай мне Сьпявала сіньёрына. Ласкавы голас зазьвінеў Далёкім успамінам. I маладосьць ізноў са мной, I сонца ў кіпарысе... I ў сьне стаяла пад сасной Вясёлая Марыся.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|