РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Крушына
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Азалія
Вясна ў цябе, Італія!
А Капры – сьветлы кут.
Цьвіце, гарыць азалія –
Пунсовы гэты цуд.
Вунь краскамі вясёлымі
Штурмуецца гара.
Пялёсткаў іхных полымя,
Як раньняя зара.
I сонца над азаліяй,
I морскі вецер дзьме:
– Азалія, – сказалі ёй, –
Ты ў залатым вязьме.
Цьвет ружаў, радасьць гэтая
Прынесена вясной.
Цьвіці, цьвіці, сагрэтая
Паўдзённай цяплынёй.
Пясьняр з ваколіц Случчыны
Нязнаным тут хадзіў, –
Вясёлы, і засмучаны,
I ўзрушаны наўзьдзіў...
Я ўсё тут бачу іншае –
Садоў інакшы строй,
Над Капры неба сіньшае...
I песьні нада мной
Пяшчотнымі ды звонкімі
Зьліваюцца ў салют.
 
...А ўсё-ж лугі з рамонкамі
Я не забуду й тут.
 
Жнiвень, 1956.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.