РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Крушына
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Мой сад увечары маркотны, задуменны,
I кветкі кволыя, пачуўшы ночы страх,
Льлюць водыр воцату і мёду – брагі пеннай;
Перад заходам сонца гэты войстры пах.
 
А скрозь зьмяняюцца і хварбы і адценьні,
Пажоўклы ліст хаваецца ў гальлі.
Калі праменьні дня ў апошнім зіхаценьні -
Хмялёвай злосьцяй мацыёлы зацьвілі.
 
Як проста казачна ў кашлатай зеляніне,
Расьце там шэпат чараваны, звышлюдзкі.
I ўсьцяж спалохана ў паветры змрочна-сінім
Цыгаркі, запаліўшы, гасяць сьветлякі.
 
Ты з пожні спозьнена зьбіраешся дахаты,
Галодная, з душой засмаглай, а жывой.
Не абмінай! Заходзь у сад мой небагаты, –
Знайдзі спакой у ім
І вызнай, што я твой.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.