РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Нашы дэпутаты

#I
У сваясях Налівайка
Зь вернай служкаю нагайкай
Сказ даюць сялянскай браці,
Як чын чына пачытаці.
 
Зь неадступнаю нагайкай
Едзе, сыпе Налівайка,
Едзе з шыкам і няціха,
Тут рагатка – што за ліха?
 
Вось, матаючы нагайкай,
Загамоне Налівайка:
– Гэй, рагатка, чорт рагаты
Жыва мейсца дэпутату.
 
Дый штось зблышыла нагайка
Цягнуць к ўласьцям Налівайку,
Пратакол ідзе на хвата,
На ваяку-дэпутата.
 
Але зь ёмкаю нагайкай
Знае дзела Налівайка,
Гайда ў шынк па пратаколе
I шумі яшчэ там болей.
 
Тут пудлуе зноў нагайка,
Улілі штось Налівайку.
Цяпер жджэ казённай хаты,
Знайце правых дэпутатаў...

 
[1908–1909]
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.