 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Маладосьць пачну гукаць. Дзе-ж магла згубіцца? Будзе ў памяці сьпяваць З даўных дзён драбніца: Я ў матулі на руках... Поле каля гаю. Сіні брылік васілька Ў каласох зрываю. Захапленьня першы ўскрык... Тэй парой ня ведаў, Што пачатак песьні ўзьнік, Добры голас дзедаў. Слова – жніўнае цяпло З подыхам духмяным Зазьвінела, загуло Над глухім бур'янам. Я хачу пачуць адно Шчасны крык дзіцяці. На руках цябе даўно Ў сьвет нясу, як маці.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|