 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Цябе я ня бачу даўно, Ты зьнікла за дымнай заслонаю. I верасень мые акно Тваёю сьлязою салонаю. А вецер у смутку нясе Твой стомлены голас зь мінуўшчыны. I словы забытыя ўсе Гучаць за фіранкай апушчанай. Здаецца, я поруч з табой, Мне сьніцца вясковая вуліца I хата з паніклай вярбой. Далёкае прывідам туліцца. Ноч вецьцем разгойданым тне У звонкую шыбу. Мне мроіцца: Ты ціха гукаеш мяне. Ізноў нападае бяссоньніца.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|