 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ты кладзеш свае пальцы бязрадна На маю пасівелую скронь. Прачытаць я хацеў-бы дакладна Далікатную любай далонь. На далоні запісана доля I зазначана сьцежка жыцьця, Што імкліва праходзіць на доле I прастуе ў таемны працяг. Той працяг - нашых душаў вясельле, Сьпеў нясказаных слоў на зямлі. Хіба-ж сёньня мы ў зацішку селі I зусім ад людзей адыйшлі? Людзі блізкія нас зьвінавацяць, Прадракаючы нейкі раскол... Адзваніў мой гадзіньнік дванаццаць I памалу сьвітае вакол. А на досьвітку шчырасьці болей I ўжо болей таго адкрыцьця - На далоні запісана доля I зазначана сьцежка жыцьця.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|