 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ня згінула песьня старая, Яе мы сьпяваем ціраз. Пажарам пачуцьцяў згарае Апошняя сувязь у нас. Мужчынскае сэрца ў жаночьм Знаходзіць прытулак, спакой. Хвілінную радасьць мы хочам Прадоўжыць і несьці з сабой. I выгнаць з уласных канураў Нястачы, няўдачы, тугу. Я словам твой кляштар разбурыў, Зазначыў: хачу і магу. Хачу я забыцца пра тое, Што восень завыла ў жыцьці. Магу я мурожным настоем Гарачага лета прыйсьці. Хачу я сьмяяцца з табою, Магу паўтарыць маладосьць... Наш вечар акрыты зарою Зайздросьнiкам нашым на злосьць.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|