 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Мне даруй, што я часам цяжкім Захлынаўся у песеннай бразе. Ахмяляўся я словам, якім Не пакрыўдзіў цябе, не абразіў. Уначы прачынаўся ня раз. Чуў - зьвініць слова роднага краю. Мройны вобраз у далечы згас I цяпер я нястомна шукаю. Хай было - перабраў, недабраў... Можа ўсяк неспакойнаму стацца. Дзеля шчасьця твайго і дабра Я сьпяваю ў сьвятыні мастацтва. Я малюся, каб слова маё Ня было між тупых і ў загане. А каб мела яно гастрыё I ўшчапляла ў народзе каханьне. Каб сьмяяцца і плакаць маглі I, як дзеці, наўскрык захапляцца, Каб паважна на нашай зямлі Шанавалася творчая праца.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|