 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Крылатых ценяў рух няспынны, Агеньчык сьціплы каганца. Мне не забыцца тэй хвіліны, Таго пачатку і канца. Яна сядзела на услоне. Гуло чмялём верацяно. Тут шчасьце ў кужалю кароне, I ніткай цягнецца яно. Верацяно пяе зь пяшчотай, Пра што - сказаць я не магу. Ды толькі часам нітка ўпотай Мяне чапляе за нагу. Яна сьмяецца, нітка рвецца, Касмыль кудзелі б'е мне ў твар. Суседзі цешацца: - На сьвеце Ёсьць непрададзены тавар. На жаль, прыйшлі сваты чужыя I на тавар далі купца. Упалі цені крыжавыя I згас агеньчык каганца. Мая папрадуха ў загоне, I не пяе верацяно. Старая прасьніца на ўслоне Ляжыць забытая даўно...
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|