 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Пачуваюся змораным У самоце дурной. Смутак кружыцца воранам – Груганом нада мной. А прыйшла - цешыць, радуе. I здаецца ў той час - Нашым шчасьцем праз радыё Захапляецца джаз. Мне суцеха прыязнае Засьпявае цяпер. Вось мой гальштук разьвязвае, Расхінае каўнер. Будзе лепш... Рассупонены Гэты цесны хамут. Зноў каханьня запоіны Пачынаюцца тут. Сіла хмеліцца сьвежая. Гіне змора, тане. Мілай цалкам належу я, А яна толькі мне.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|