 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
І я ў гадох - не малады, Але й цяпер дзіця натуры. Таму пяю на ўсе лады Ў тваім зацішшы пасьля буры. Я увайшоў у твой спакой I хваляваньнем сэрца ўкроіў. Твая усьмешка, позірк твой Мяне штурхнулі ў бездань мрояў. Агонь дзівосны паліць зноў, I я ў гарачцы вершаванай Табе выказваю любоў З прачулым словам і пашанай. Ты паціскаеш мне руку. Сьмяюцца воч тваіх пралескі. Ад іх упрочкі не ўцяку, У іх я бачу край палескі. Так адчуваю, пазнаю Мой сьвет вясёлы і пануры. На ўсе лады цяпер пяю Ў тваім зацішшы пасьля буры.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|