 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Зацьвітае ўвесну Маладая краска. Залятае ў песьню Залатая яска. Я шукаю словы Для цябе ласкавыя. А ці з нашай мовы Уцяклі цікавыя? Уцяклі з гадамі, З прадзедам, прабабкаю. Мы ў гульні згадалі - Любу звалі жабкаю. Так казала й маці З ласкаю пяшчотнаю. Вобраз сілу страціў, Бачу я гаротную. Жабка ў золь гібее Пад лазою ніцай... Назаву цябе я Мрояй-чараўніцай.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|