Насьпелая постаць шчасьлівых пасеваў За вёскай, на сонным лясоў рубяжы, Сьсівелы ўжо колас схінула к мяжы У сумным шаптаньні: «Дзе, жнеі мае вы?» I жнеі сышліся. – Направа, налева Кладучы ў снапы каласы-старажы, Зашасталі глуха сярпы, як нажы, Пад жніўныя вечна старыя напевы. Спагадная, нудная песьня плыве, Губляючы ў пушчы свае пералівы, У шэлестах белага коласу нівы. Плыве гэта песьня ка мне і заве, I ў сэрцы зьвініць, як каса у траве: «Ты так жа, брат, сееш... а дзе тваё жніва?»
1910
|
|