РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Жніво
Насьпелая постаць шчасьлівых пасеваў
      За вёскай, на сонным лясоў рубяжы,
      Сьсівелы ўжо колас схінула к мяжы
У сумным шаптаньні: «Дзе, жнеі мае вы?»
 
I жнеі сышліся. – Направа, налева
      Кладучы ў снапы каласы-старажы,
      Зашасталі глуха сярпы, як нажы,
Пад жніўныя вечна старыя напевы.
 
      Спагадная, нудная песьня плыве,
Губляючы ў пушчы свае пералівы,
У шэлестах белага коласу нівы.
 
      Плыве гэта песьня ка мне і заве,
I ў сэрцы зьвініць, як каса у траве:
«Ты так жа, брат, сееш... а дзе тваё жніва?»
 
1910
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.