РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Сэрца, спытай...
Прыгледзься днём яснаму сонцу
I месяцу ночнай парой;
Ў шум цёмнай услухайся пушчы
І ў шумы паводкі вясной;
 
Кінь вокам на мур пабяляны,
На стрэхі з саломы зірні;
Зайдзі на магілкі з крыжамі
I насып забыты крані;
 
Пакратай мінуўшчыны попел,
Што ў казках ня кінула жыць;
Сягоньняшні дзень паймі добра,
Што ўсьлед нашай долі бяжыць...
 
I ўсюды – ад краю да краю,
Дзе зьвернецца думка твая, –
Аб роднай старонцы пытайся
Ты неба, зямлі і жыцьця.
 
А сэрца – калі ня зьвёў сэрца –
Адкажа за ўсіх неўнарай:
У нас ёсьць паны і іх слугі,
А людзі... што ж?.. Сэрца спытай...
 
1910
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.