РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Крушына
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ты сябруеш з паэтам,
Чуеш моц сэрцалова.
У цябе пад гарсэтам -
Неспакойнае слова.
 
Толькі выказаць цяжка,-
Ні натхненьня, ні чараў.
Непачатая пляшка
Зельля сонечных мараў.
 
- Памажы мне, паэта,
Хоць да кроплі дабрацца!
- Даражэнькая, гэта
Безнадзейная праца.
 
Лепш застанься сабою -
I прывабнай, і мілай.
Я цябе супакою:
Ты валодаеш сілай.
 
Скажаш ціхае слова,-
Адгукнецца ў паэце,
I паводкай вясновай
Пранясецца па сьвеце.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.