 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Сонца стрэшыць крыло самалёта, Разрывае праменьняў сноп. Хмары ўнізе, як сьнегу сумёты, Дзе жывую душу замяло-б... А ці хто шугане з парашутам Ніцма ў холад, у пашчу імглы? Жыць! Сьпяваць! I вялікім пакутам Адказаць: Чалавек не малы. Ёсьць у муках - і радасьць і гора. Гналі ўсюды нас мукі, гнялі. I пад небам у рыку матора Вычуваецца сіла зямлі. Самалёта крылатыя цені Ах, хутчэй-бы убачыць, хутчэй! Дзесьці горад стаіць на каменьні, Там цяпер спакайней і лягчэй. Далеч сіняя мроі палошча. Я ў палёце. I слова за мной. Дзе ратунак? Дзе слынная прошча? Ці ня ў нашай любові зямной?
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|