 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Дзень замкнуўся колам З гоманам лясоў, I з далёкім, кволым Гулам галасоў. А ля поля пенай Белая імгла Доле па калена Ў хвойніку лягла. Здаля выглядае Ўсё на любату - Быццам маладая Скінула фату. А бліжэй - з калючак Выпаўзае золь. На душы балюча Муляе мазоль. Сёньня я закуты Холадам тугі Ў кайданы пакуты, Ў болю ланцугі. I хада цяжкая... Божа, памажы! Кветкі я шукаю З сонечнай мяжы. Я шукаю слова, Каб яно было Зельлем і замовай На людзкое зло.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|