 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Мне з табой у зацішку утульней. Ты гарыш да ранішняй зары. Выдумляеш радасныя гульні, - Цэлы сьвет нагамі дагары. I салодкім сэрцам у забавах Ты стаешся. Вабіш - ня ўстрываць! Дыядэмай слоў наўзьдзіў ласкавых Я пачаў цябе каранаваць. Каралева, я на ўсё гатовы! Праз агонь прайду і праз ваду. Я рассыплю жомчуг нашай мовы I цябе ў той россып прывяду. Дарагой і непаўторнай кнігай Маладую тайку назаву. На вясну паказвае адліга, На вясельле - наша рандэву.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|