 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ты дзяўчынай, як дзічка цьвіла. Быў і я у галодным цьвіценьні. Успамінаў густая смала: Сьмецьце, смутак і цёмныя цені. А і ў ценях - зіхценьне сьвятла. Не заўсёды і смутак шалее. I суцешная сьцежка лягла Ў сад, дзе міла сьмяюцца лілеі. Толькі дзе гэты сад? Можа ён Згінуў, сплыў? Мо забылася тое Залатое, малое, сваё I выходзім мы ў полі пустое? Мо чужая зямля і вада - Наш апошні жыцьцёвы закутак? Што было - адгуло. Не згадай! Застануцца пачуцьці ў пакутах. Не кажы мне нічога, маўчы! Наша доля ня можа зьмяніцца. Хай-жа будзе цудоўна ўначы, I тым больш, калі ёсьць таямніца.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|