О, слова салодка-хмялёвае, Схаванае ў думках маіх! Яно мне абраз вымалёўвае, Яно мне – сьвятая сьвятых. Як песьня ў царкве вялікодная, Яно урачыста пяе. Прыроднае, моцнае, роднае Жыве, паліць вусны мае. I я на няўдачы жыцьцёвыя Гукну веснавую пару, I слова салодка-хмялёвае Аж тройчы, як «сьвят» паўтару: Беларусь! Беларусь! Беларусь!
|
|