РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Крушына
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Учора тут прайшлі касцы,
Сьпявалі косы дружным хорам.
I ў сене – зьвялыя званцы
З рамонкам, люцікам, чаборам.
 
А краскі гэтыя жылі,
Яны цьвілі на ўцеху мілым,
Якіх прынаджвалі палі
Ісьці ў палон прыродным сілам,
 
Напіцца мёду з палыном
З дзяўчынай дзесьці пад ляшчынай...
Ды вось адвозяць у гумно
Мурог і віку з канюшынай.
 
О, гэты могільнік травы!
Жыцьцё і тут, як на паверцы.
Дзьве на падушцы галавы,
А пад дзяружкай б'юцца сэрцы.
 
Маячаць шлюбныя вянцы...
I шчасьце мроіцца ў суквецьці:
На полі рвуць малыя дзеці
Жывыя сінія званцы.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.