 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Глуш лясная. Цемры дзёгаць. I маўклівыя кусты. Зразумець кусты ня могуць, Што тут робім - я і ты. Што за дзіўныя героі Апаўночы ў гушчары! Дзе цалуюцца абое, Там спакойныя зьвяры. Кожны мае свой інтэрас, Загадаем сьмела ім: - Прэч ад нас на мёртвы верас, Сьпеце ў логаве сваім! Чуеш? Нешта зашасьцела. Ш-ша!... Ніхто. Ні воўк, ні гад. Толькі рукі цепляць цела, Сьлепа поўзаюць наўгад. I распальваюць жаданьне... Ты ад шчасьця ня крычы. Каля нас чарэмха ўстане Белым прывідам начы. Рамантычна і прыгожа! Ды арэшнік малады Зразумець таго ня можа, Што загнала нас сюды.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|