 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ўжо даволі нам стагодзьдзі адну горыч піць! Боль і гора сваё годзе ў Нёмане тапіць! Ўстанем, крыўды нагародзім, запяём мы аб свабодзе, станем вольна жыць! Доўга мучыў вораг люты ў кіпцюрох сваіх... Голас волі ў сэрцах скутых ўсё-ж ды не заціх! Ўжо мінае час пакуты, паржавелі нашы путы, сяньня скінем іх! Гэй, паслухайце з курганаў, рыцары-браты! Ўжо ня сьцеляцца туманы паласьсём густым, – толькі сонца рве кайданы, асьвячае, гоіць раны, залаціць куты! Што было – навукай будзе, мы-ж пайдзём ўпярод! Нашых сэрцаў не астудзіць на’т сібірскі лёд! Воля сілай б’е у грудзі, звонам веча кліча, будзіць цэлы наш народ! Хто з нас верным Краю сынам – кожны ўздыме сьцяг! Для крывавых каляінаў мала пачуцьця! – мы з узьлётам сакаліным для любой нясём Краіны дар свайго жыцьця!
1937
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|