РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Крушына
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Не пайду я нікуды -
Ў хаце вечарынка.
Любай голас малады
Вылівае скрынка.
 
Ах, пракляты патэфон!
Ён мяне узрушыў.
Чую бацькаўшчыны звон,
Шум старой ігрушы.
 
Тэй ігрушы, пад якой
Мне даўней сьпявала
Дарагая маіх мрой
Міла, але мала.
 
Я шкадую, што тады
Песьняў тых ня слухаў.
Любай голас малады -
Рэха завірухаў.
 
Так, амаль стагодзьдзя чвэрць.
Сьціхла... не сьпявае...
Але гукі душаць сьмерць,
Зноў прыйшла жывая.
 
З даўніны зазваў яе,
Голасу праверка...
Плаўна кружыцца, пяе
Чорная талерка.
 
I з-пад голкі гул плыве,
Скрыпкай грае скрынка...
Шумна, хмельна ў галаве -
Ў хаце вечарынка.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.