 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
У нязнаную дарогу, ў даль паехаў мілы... Позна, позна цёмнай ночкай дзеўка варажыла... Быццам думкай – ўзорам доўгі ручнічок снавала, ды кашулю васількамі, шоўкам вышывала. Казаў месяц рана зорам, што ў начы дзяўчына пояс вышыты узорам сьлязьмі прамачыла... Ўжо прыехаў з падарожжа, ўжо вярнуўся любы, абяцаў ён жуковінку дзяўчыне да шлюбу. – Што рабіла, дзяўчынанька, ці хоць сумавала? Мо’ ў каморцы зачыніўшысь паясок снавала? – Ой, не ткала паясочка, не зазнала суму – праскакала цэлу ночку пад гармонік шумны!.. Прапяяла у кампаньні вечар васільковы, прастаяла да сьвітаньня, ой, ды з хлопцам новым! Мо’ дзяцюк дзяўчыне любай быў-бы і паверыў, каб ня пояс ўзорна-сіні, што на стан прымераў. Каб ня тыя васілёчкі, макі на кашулі, што цьвілі з-пад рук дзявочых, калі ўсе паснулі...
1937
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|