 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Зноў лісты - ўспаміны На стале. I самота гіне Пры сьвятле. Дзіва ці ня дзіва - Цень са мной. Хіліцца маўкліва Волат мрой. Чарадзейна ўпотай Ля мяне Лёг жывой істотай На сьцяне. Паўтарае тое, Што і я... У маім пакоі Ёсьць сям'я: Я, мой цень, і словы, I лісты... А спадзеў вясновы – Прыйдзеш ты.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|