 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Залаты адвячорак купаецца ў моры. Хвалі шумнай гульлівай вады Падымаюць мяне, вызваляюць ад зморы; Адчуваю – я зноў малады. Я ня буду сядзець пад крылом парасона, Любавацца загарам чужых. Сам на беразе смажаны сьпекаю соннай Сёньня права плыўца заслужыў. Мне пясчынкі пяшчотна пяюць аб аморы... Вельмі проста - прастора мая! Залаты адвячорак купаецца ў моры, З адвячоркам купаюся я.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|