РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Крушына
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Прыйшла неспадзяванкай,
Як мара, што нязьдзейсьненая,
Як маці, як каханка -
I чыстая, і песенная.
 
I ўся – краса духовая,
I пекната прыродная.
У жарсьці выбуховая,
Як бомба вадародная.
 
Я ў гэтым зьвязку - частка
Раздробленага атаму.
Я вычуваю часта:
Няма канца пачатаму.
 
Стаецца вечным слова,
Яно здаўна няўсьцішнае.
Старое гляне новым,
А новае - ня лішняе.
 
Прыйшла... У косах кветка.
I постаць - сад расквечаны.
Як ветрык цёплы ўлетку,
Усьмешка ветлай дзеўчыны.
 
Паэт, ты шчасьце маеш
Багатае і дзікае,
Жывы букет трымаеш
З бахматаю гвазьдзікаю...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.