РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Крушына
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Вечар повен паэзіі, слаўны такі,
Зь ціхім шэптам над любай і любым
Ён сутоньнем змывае твае змаршчакі –
Ты стаіш, як даўней перад шлюбам.
 
Змрок чаруе, зьмяняе аблічча тваё,
Зьніклі смутак і ўсьмешка крывая.
Мы зацягнем з табой ня дуэт, а трыё -
З намі Нехта ўсім сьветам сьпявае.
 
Мы ня бачым Яго, адчуваем адно:
Ён між нас у любові і згодзе,
Узьнясе на вышыні, апусьціць на дно,
Ці прамовіць рашучае: годзе!
 
Чуеш, люба? Вячорныя звоняць званы,
Перад намі сьвятая капліца -
Сьвечкі-зоркі у небе... Міргаюць яны,
Клічуць нас спавядацца, маліцца.
 
Споведзь сэрца з малітвай пакутнай душы!
Вечар цепліцца, капае воскам
Ды гарачым, з агнём. Ты агню ня тушы,-
Дагарым у званох адгалоскам.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.