 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
У шаўку карункавай кашулі Ты ляжыш, як першы пульхны сьнег... За сьцяной суседзі ўсе паснулі, Толькі сон да любай ня прыбег. Ты, мая гарачая сьняжынка, Палка паліш. Я растаў. Глядзі: Гэта гнецца колас на дажынках I сярпом здаецца маладзік. Ці ня бурай кінутае зерне Зарунела познаю вясной?.. Хто мяне да сонца зноў паверне I ўсьміхнецца роднай стараной? Хто мяне пяшчотаю напоіць? Ці пытацца? Я ў тваім цяпле. Пакланюся лёсу нізка ў пояс. Дбае лёс. I ты мая! Але! Ты, мая гарачая сьняжынка, Белым болем, шчасьцем апякла. У багаты сьвет вядзе сьцяжынка, Хоць няма ні хаты, ні кала.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|