 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Завітаў да цябе я зарніцаю, Ціхім гоманам роднага краю. У пакоі над кніжнай паліцаю Твой унутраны сьвет раскрываю. Раптам з кнігі разгорнутай выпала Фотакартка: ты ў ролі русалкі... I тваё хараство мне рассыпала У душы веснавыя фіялкі. Ах, якое магічнае лібіла! А я мог любавацца так мала. Тую картку ты з рук маіх выбіла I, схапіўшы, пасьпешна схавала. Як струна затрымцела, тугая ўся. I няёмка. Зьбянтэжанасьць бачу. Прыкра мне, а я ўсё-ж усьміхаюся, Заклінаю пустую няўдачу: Выйдзі ўвечары белай князёўнаю, Раскідай чараўнічыя сеці. I забаву нясі безназоўную, - Мы з табою дарослыя дзеці.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|