 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Будзённасьць дробязная, шэрая Расьце стракатаю ў фантазіі: Ляжыць прыцішанай пантэраю Прырода Афрыкі і Азіі. Араб хавае ўсьмешку добрую Ў мае радкі нарыфмаваныя. Факір схіляецца над кобраю, Вярблюдаў бачу караваны я. I за пакорнымі вярблюдамі Іду, спакутваны пустыняю. Скажэце мне, якімі цудамі Знайду ў пяску валошку сінюю? Сьвет уяўленьняў мной ня звужаны. За ворным полем, за разорамі Бяруць прастору багны-лужыны, Мой край глядзіць вачмі-азёрамі. Глядзіць мой край на лёс выгнаньніка. Яшчэ ня ўсё пакрыта плесьняю. Прыходзіць доля да выбраньніка I заручае з роднай песьняю.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|