РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Крушына
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
У нас з табой ідзе ўсё гладка, -
Здаецца так, - і сьмех, і жарты.
Пагляд аліўкавы, упарты:
Ці запякаецца аладка?
 
А я, прызнацца, адчуваю -
Усё ня тое, ой ня тое!
Ты - лятуценьне ня пустое,
Ды не з майго, з чужога краю,
 
Дзе танец зь лясканьнем па ляжках,
Дзе песьня з пошчакам-фальцэтам,
I піва ў кубках, піва ў пляшках
Б'е цяжкім духам, пенным цьветам.
 
У вольнай грубасьці баварца
Бывае людзкасьці нямала...
Як моцна ты мяне трымала
У згодзе, радасьцях і сварцы.
 
А ўсё-ж ня тыя і настроі,
I захапленьні, і гаворка.
З табой мне соладка і горка,
Адно ня разам нашы мроі.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.