 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Загарні паперы ў скрутак I пакінь свой горкі смутак - Лятуценьняў злую млосьць. Я прыйшла... I маладосьць Тут гарачай хваляй плешча... Навальніца бурных пешчаў. А няма ласкавых рук, А няма ў забавах мук. Я з табой цярплю няўдачу: Твой адбой спакойны бачу. Адыйшоўся і маўчыш, Як галодны ў сьцюжу чыж. Зразумела, я - другая... Тая верыць і чакае. Ад яе праз акіян Ты прынёс чабор-цім'ян. Пахнуць бацькаўшчыны зёлкі... На чужыне вецер золкі Вохнасьць гэтую нідзе Не разьвее, не зьвядзе.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|