 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Кахаць, гарэць, і зь ёю жыць, I ў хаце мець ня наша слова. Ці ня чуваць, што ў сэрцы сыць Займае месца паступова. I песьні поўдня, і віно, Утульнасьць, мяккія пасьцелі... А ці ня ў роспачы адно Жывыя мары зашасьцелі? Чаму Італія мяне Сваёй красой зачаравала? Чаму я ў гэтай старане Пачуцьцяў выказаў нямала? Гарачы сонечны настой Плыве прастораю шырокай. Схіліўся вобраз нада мной Рымлянкі смуглай, чарнавокай. Яна ўплятае ў косы-смоль Маё ўстрывожанае сэрца. I я ў палоне. Чую боль. Так поўна папрыкі і перцу! Мне горка. Вырвацца хачу З удушша чаду і прынады. Крычу я лёсу-асначу: Мне не дасі ніякай рады! Разлад ад роздуму майго... Мая мадонна без кароны. Замест пшанічных пірагоў, Яна мне варыць макароны. Замест лагодных нашых слоў, Яна мне «прэга» прамаўляе. Таму я з прагаю гатоў Паслухаць голас майго краю. Сіньёра, радыё ўлучы! Пастаў на ведамыя хвалі, Каб беларусы з далячынь Мне гаварылі і сьпявалі. Пачую роднае, сваё - Сьвятыя гукі нашай мовы. Як мы шчасьлівыя ўдваёх Былі-б, каб іншыя умовы! Каб ты ў жытнёвыя палі Даўней выходзіла сьпяваці, Каб нашы звычаі былі Не супярэчлівымі ў хаце. На жаль, мой край табе чужы, Мой кожны чьн - незразумелы. Ты пра каханьне не кажы: З дурноты ўзбуджаныя целы. I гэта цягне нас на дно, I розум жарсьцяй патаптаны. Ці не самотнае судно Плыве ў сівыя акіяны? На пяцьдзесятай на вясьне Мая душа ў трывозе тужыць. Я бачу Бацькаўшчыну ў сьне, Мне радыё на радасьць служыць. Паслухаць роднае! Шрубкі Круці, пастаў на тыя хвалі, Каб беларусы-землякі Мне гаварылі і сьпявалі. Ты чуеш? Льлюцца галасы! I ціхі шум у радыёлі. Здаецца, жыта і аўсы Шасьцяць сасьпелыя на полі. Усе дарогі ў Рым вядуць, - Старая прыказка вядома. А можа ў Менск? У Вільню? Жмудзь? Чаму ў Італіі, ня дома? А дзе мой дом? Дзе сваякі? Ці застанецца ўсё забытым? Узяць-бы сьцежку нацянькі, Ісьці і жыць вясковым бытам. I цішыня, і супакой, Бярозка, бусел ля балота... Рымлянка, сёньня я з табой, А заўтра – смутак і самота. Утоіць думкі не магу: Тваёю песьняю сагрэты. Але на нашым мурагу Сьпяваюць лепшыя кабеты. I я ім блізкі, я ім свой... Ты толькі чар паўдзённай казкі. Хіба на старасьці сівой Нам разыйсьціся з добрай ласкі.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|