 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Сьпеў тарантэлі, Уздохі бубна... I ўсё Ў гатэлі Так дружалюбна. I шум няспынны Жыцьця і мора Глушыў хвіліны Людзкога гора. А дзесьці ў скалах, Дзе змрок лілёвы, Душа шукала Красу і словы. Ці-ж вобраз высах? Сатлелі скарбы? На кіпарысах Гусьцелі хварбы. Суцішнасьць рухаў I звон цыкадаў. Я казку слухаў, Я ў казку падаў. I – лятуценьні... Пляту я ценi Цяжкога лёсу У сонца косы. Ды апаўночы Заплюшчу вочы. А на сьвітаньні Паэма ўстане. Я ўцешны, рады: Ізноў цыкады... I ўжо ня казка, А песьня-ласка! I матылёчак Пырхне над кветкай. У мой пакойчык Зірне суседка. Свой спрыт пакажа: - Прыбегла з пляжа. А вы ў пасьцелі! Што? Лятуцелі? Яна ў бікіні, А я ў піжаме. Мне жартам кіне: - Мяжа між намі. Я маю дваццаць, Вы - двойчы з гакам... Пачне сьмяяцца Пытальным знакам. I побач ляжа, Нібы на пляжы. Абдымкам зьвяжа I гэтак скажа: - Ах, мама-тата! Усё куртата: Ў маім убраньні, Жыцьці, каханьні. А вы на сьвеце Пазналі дзівы. Мяне вазьмеце Ў той сьвет праўдзівы. I сьмех рассыпле... Такой дзяўчыне Паэт адчыне Свой талент сьціплы. Яна, як бэбі; Дзьве зоркі ў небе, Зара палае, I мора грае. Я тое раньне Схаплю рукамі. Вузейшай стане Мяжа між намі. Мы возьмем мячык На пляж. Над морам Гадоў дзіцячых Гульню паўторым. I скажуць людзі: Блазноцтва гэта. А з намі будзе Пачатак лета.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|