 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Карысьць ня ў золаце набытым, Ня ў тым, што маеш кадыляк, Не над карытам-дабрабытам Лунае шчасьце, мой зямляк! Ты нападаеш на калегу I сыплеш жорсткую жарству... Калега-ж твой пяе кунегу, Кладзе паклоны хараству. Ён любіць сонца, сьмех дзявочы, I кіпарысы на паўдні. Пяе пра вёсны, вусны, вочы I пра вячорныя агні. Яму й на Капры сьняцца хаты, Лясы і качкі над вадой. Пачуцьцяў скарб ляжыць багаты Ў душы заўсёды маладой. Яму і ў чорныя часіны Ярма, няшчасьцяў і вайны Цьвілі сьняжынкі, як язьміны, I ён ад вершаў быў п'яны. I ён случанкі падарунак - Прыгожы тканы паясок, Дарожны кій і дзедаў клунак, I краю нашага пясок, I з поля белыя рамонкі, I па радзіме боль-тугу У запаветныя балонкі Прынёс на чыстую вагу. Вось тут ягонае багацьце! Такое маюць случакі! Бярэце! Голасна чытайце Жывыя звонкія радкі. У іх гаворыцца адкрыта: Паэт, свой талент ня душы! Твой скарб ня там, на дне карыта, А ў глыбіні людзкой душы.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|