РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Крушына
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
На маскарадзе
На блудным балі блазнаў
Сяброў я не знайду.
Там кот дзьвярыма бразнуў
I ўскрыкнуў какаду.
 
I ўсе крывыя маскі –
Аслы і бараны,
Мурынкі, папуаскі,
Русалкі, лясуны
 
Прыціхлі, як ад бомбы,
Глядзяць, як на пажар:
– Здаецца, ты казлом быў,
Цяпер адкрыты твар.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.