РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Крушына
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Гавайская гітара
Гітара бездакорная
I пад рукой пакорная, –
Гавайская, гавайская.
Душа на струнах райская.
 
Гавайская гітара гудзе вясёлым енкам.
Трымценьне струнаў, траваў, рук, постацяў, вянкоў.
Іграе сонца ў танцы. I зыбленым каленкам
У такт вуркочуць хвалі, далоні маракоў.
 
I гукі ў заціханьні... Падобна – на жалейцы
Мой край сьцінае смуткам збуцьвелы злы бур'ян.
...Гавайская гітара галосіць і сьмяецца;
Здаецца, наша гора сплывае ў акіян.
 
Ласкава і гульліва гітара сны рысуе,
I трызьніць і сьпявае ў трывожнай цішыні.
Танцуюць і трапечуць, як матылі, красуні.
I тонуць ліхалецьці ў завеях цяплыні.
 
Убоства пахавалі палёсткі архідэяў,
Дзявочыя усьмешкі і косаў чорны вір.
I скача захапленьне на вогнiшчы ідэяў –
Дзівоснае, жывое вядзе ў спакой і мір.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.