РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Шуміць шумненька гаёк
Шуміць шумненька гаёк,
      Галейкам махае;
Любі мяне, дзецючок,
      Бо я маладая.
 
Я прыгожая дзяўчына,
      Ніхто не зжахнецца,
Твар чырвоны, як маліна,
      Сэрца б’ецца, б’ецца.
 
Сэрца б’ецца, любіць хоча,
      Сэрца жджэ другога, –
Не магу я спаці ночай,
      Як з жалю якога.
 
Ўсё к падушачцы тулюся,
      К грудзям прыціскаю,
То смучуся, то сьмяюся,
      То кагось чакаю.
 
Ой, чакаю, што ж марудзіш,
      Дзецючок, са мною?
Прыйдзі толькі – шчасьліў будзеш
      Зь дзеўкай маладою.
 
1906
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.