РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Крушына
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Літара «У»
Літара «У», чаму
Стаіш на аднэй назе,
Падняўшы рукі ўгару?
Воўчым выцьцём грызе
Восеньскую пару
Доўгае у-у-у!
 
Сумны, тужлівы гук.
Роспач паднятых рук.
I я далоні ўзьнiму,
Трымцеючы: – У – У –
Усявышні, чаму
Ў мове так поўна «у»?
 
Чуюцца ў словах сум,
Смутак, пакута, глум.
Гулка гудзе струна:
Скруха, згуба, труна...
А ёсьць і сузорны рух –
Музыка, мудрасьць, дух.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.