 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Калі я забудуся на цяпло твайго подыху, Паўночныя акіянскія вятры Сарвуць адзеньне з маёй душы І кінуць яго пад ногі прахожым. Калі я забудуся на канаты дарог, Зьвязаныя мною ў вузел, Каб ты змог вярнуцца, Галубы больш не сядуць на маё падаконьне, Не возьмуць з маіх рук такой любові. Мы штоноч уваходзім у рэчку часу, І вочы Бога па кроплі напаўняюцца болем, Бо ў маіх грудзях б'ецца тваё сэрца, Бо калі я страчу цябе – Я развучуся дыхаць.
2007
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|