РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Крушына
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Гіды
Я ў музэі, а там фарызэі –
Гіды – жывяцца словам завучаным,
Экскурсантам шрубкі закручваюць.
I старанна каравай анучынай
Біты быт прыкрываюць і раны.
 
Мне балюча. Іду пакараны –
Вечны вучань – пакорны, рахманы.
 
Гіды згодныя з гідкім зманам,
I сумленьне хіба ня грызе іх.
Сьвет звужаецца нудна ў музэі
I здаецца малым, паламаным.
...Я ня слухаю вас, фарызэі!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.